No.152
Кожнаму з нас, спадзяюся, відавочны той просты факт, што на другой ітэрацыі першага беларускага імажборду сядзіць вельмі мала народу. І ў чым бяда, спытаеце вы, што на нашай утульнай дошцы няма абрыдлых васяноў, зумераў са спаціфаем і нормісаў? А ў тым, дарагі Лявон, што сіламі пяцёх ананімных герояў, ветэранаў шматлікіх дошак з карцінкамі наш Белчан выжыць не зможа і, пасля кароткага існавання ў якасці слоў-борды, ён загіне.
Каб не ўмерці, імажборд патрабуе людзей. А каб сюды прыйшлі людзі, яны мусяць аб Белчане аднекуль даведацца. Для гэтага нам патрэбная рэклама, і менавіта яе я заклікаю абкашляць у гэтай стужцы.
No.153
Па-першае, я хацеў бы ведаць, ці лічыце вы ўвогуле мэтазгоднай рэкламу Белчана сярод нормісаў.
Па-другое, дзе і якімі сродкамі можна было б яго рэкламаваць. Я лічу, што можна звярнуцца па дапамогу да беларускіх тэлеграм-каналаў з мемамі, каб яны апублікавалі падрыхтаваную намі пасту
No.154
>пасля кароткага існавання ў якасці слоў-борды
Ты недаацэньваеш слоў-борды, паночку Лявоне. Слоў-борды могуць прадэманстраваць жывучасць куды вышэйшую, чым некаторыя вялікія борды. Іншая справа, што тут больш размераны лад жыцця.
>ці лічыце вы ўвогуле мэтазгоднай рэкламу Белчана сярод нормісаў.
Пайшлі яны ў сраку. Лепей памерці ільвом, чым жыці авечкай. Імажборды заўсёды былі асяродкам для тых, хто цэніць свабоду думкі і не баіцца думаць за рамкамі класічных уяўленняў. Справядліва, канешне, будзе зазначыць, што менавіта гэтая іх асаблівасць абумаўляе іх уразлівасць да раку. А ўсякія там камерцыйныя праекты кшталту аранжавага форума – карчма пасярод дзярма.
No.155
Ну і:
>Я лічу, што можна звярнуцца па дапамогу да беларускіх тэлеграм-каналаў з мемамі, каб яны апублікавалі падрыхтаваную намі пасту
Нармальнай рэакцыяй каго заўгодна з нормісаў на рэкламу і на рэсурс будзе:
>это что)
>навошта??
>ахах нее там скучна буду далей у цялеге сідзець
No.162
>>154>Лепей памерці ільвом, чым жыці авечкайА на маю думку жыці ўсё ж лепш, няважна кім. Якая карысць з мёртвага праекту?
Калі Белчан настаебне аднаму-двум з нас, ён ужо памрэ.
А з нормісаў да таго ж можна будзе парагатаць нармальна так
, обо оно будут заходоть о песать банать такое No.163
>>155Цалкам імаверна, што гэтыя мем-каналы гартаюць старыя ветэраны
двача і нават belchan.org.
No.208
Адвертуйце на сасачы і в ўчаце
No.209
>>208Ужо пісаў ужо нехта. Не зацікавіліся.
>сасачыЯ там пэўны час трымаў філію, але яна патанула.
No.210
>>209Гэта была ў чэрвні, борд тады быў пусты
No.211
>>210Быццам нешта змянілася. А як і змянілася, то не на лепшае.
No.219
Jaki modul Dashchan padtrymlivaje hetuju došku?