No.484
Заходзь у гэты трэд, пішы што-небудзь, а спецыяльна падрыхтаваны атрад граматычных нацыстаў ветліва распавядзе табе пра ўсе моўныя хібы твайго допісу. Будзем пашыраць рады тых, хто валодае беларускай мовай добра!
Загадзя – некаторыя распаўсюджаныя памылкі:
1. Прыстаўка «ат-» і злучнік «с» не існуюць.
2. Ігнараванне палаталізацыі ў фіналях у давальным і месным склоне. У беларускай мове формы з фіналямі -ке, -ге, -хе, як, напрыклад, «матэматыке», «аблоге», «страхе» – недапушчальныя. «К» у такіх выпадках пераходзіць у «ц» – «матэматыцы», калі назоўнік жаночага роду; калі мужчынскага, то пішацца «-ку»: «Менску». «Г» пераходзіць у «з»: «аблозе» або, зноў жа, «-гу»: «астрогу». «Х» пераходзіць у «с»/«ху»: «страсе», «пораху».
3. Зноў жа пра давальны склон: скланенне назоўнікаў у мужчынскім родзе і мужчынскіх імёнаў/прозвішчаў з фіналлю на «-а». Тата – таце тату, Алесь Варона – Алесю Вароне Варону. Янка Купала – Янке Янцы Янку Купалу.
Можаце таксама тут пытацца пра любыя моўныя тэмы, калі ў чымсьці не перакананыя і хочаце ўдакладніць – дапаможам.
No.485
Добрая ідэя. Хай жа ўсе грамарнацы-даёбкі застануцца ў гэтай рэзервацыі.
No.490
>>489>слова лайно рэдкае і дыялектнае,https://nashaniva.by/?c=ar&i=230503Магілёўшчына, Століншчына, Чэрвеньшчына, Вушаччына… якое слова тады не «дыялектнае»?
Ды толькі «лайно» — зусім не тое ж, што «гаўно», словазбор Барадуліна і ТСБМ гарантуюць:
http://slounik.org/search?dict=&search=лайно&x=0&y=0https://www.skarnik.by/tsbm/35181Лепей яго не выкарыстоўваць у гэтым значэнні.
хаця, верагодна, ужо позна выпраўляць No.491
лайно гэта тыповае слова, часта выкарыстоўваецца
No.492
лайно ды лайно
No.493
>>489Не забывайцеся на дзярмо. У маіх краях я "лайна" ўнікаю, бо ненатуральна
на'т не разумеюць, бы тыя цынамоны і цытрыны гучыць, у адрозненне ад гаўна, дзярма і гною.
No.495
http://belchan.eu/mu/res/10.htmlА вось добрая нагода разабраць міжмоўную аманімію!
Аманімія – ад грэцкага «òμός», «аднолькавы» у «όμονα-», «імя» – выпадак, калі словы супадаюць па напісанні і гучанні, але розняцца па значэнні. Аманімія міжмоўная – выпадак, калі такое супадзенне адбываецца ў дзвюх розных мовах.
Так як руская мова пашырана сярод беларусаў, то часта здараецца недарэчнае выкарыстанне міжмоўна-аманімічных слоў.
Для беларускай мовы частымі выпадкамі такой памылкі становяцца:
- «нядзеля», сёмы дзень тыдню, якому адпавядае рускае «воскpeсенье»; «недeля», прамежак часу з сямі дзён, якому адпавядае беларускае «тыдзень»;
– бел. «лук», прылада для стральбы стрэламі – рус. «лук (для стзульбы)»; бел. «цыбуля», гародніна – рус. «лук (овоц)»
– бел. «дыван», тканы покрыў для падлогі – рус. «ковёр», рус. «дuван», прадмет мэблі – бел. «канапа»;
- бел. «адказ» – рус. «ответ», рус. «отказ» – бел. «адмова»;
- бел. «свет» – рус. «мuр», рус. «свет» – бел. «святло»;
Больш падрабязны спіс выпадкаў складаных аманімічных перасячэнняў паміж рускай і беларускай мовамі можна паглядзець тут:
https://bit.ly/2ADumoi No.496
Гаўно трэба называць гаўном, а не адбіраць у слова лайно яго прыроднае значэнне — адзежына.
“Мова развіваецца, ко-ко-ко…” А з якога хуя чалавек, які, дапусцім, чуў беларускую мову ад дзядулі з бабуляю, раптам пачынае называць гаўно лайном? Давайце я лыжку пачну сёрбалкаю называць або нож самарэзам. Гэта так працуе?
No.497
>>496Спачатку чуеш трасянку ад свае бабкі, потым трохі вучыш ў шкалке, потым размаўляеш усе жыцце па руску.
А потым табе прыперла зайсьці на белч, і ты выкарыстоўваеш мову як умееш.
А яна сфармірована такімі ж хіпстарамі. І да ніх неяк прыліпла ў інфаполі слова лайно ў значэнні гаўно, а не бялізна.
Вось як працуе.
No.501
>>497>шкалкеНу няма ў нас такіх канчаткаў, ну лявончык.
>неяк прыліплаДы тут хутчэй аўтэнтычнасЬць і жаданне пісаць абынеякумаскалёў. Лайно прыцягнулі з польскай, якая часцяком служыць донарам лексікі для такіх во грамацеяў.
No.504
>>496Саша, узбагойся.
Адкуль ты ведаеш, мо для Байкова з Некрашэвічам менавіта такое значэнне і было прыродным?
Калі большасць носьбітаў падхопіць за табой, то так, менавіта так яно і працуе.
Памятаю, як мой рускамоўны дзед гадоў з 20 таму крытыкаваў буржуйскае слова гамбургер, маўляў, ёсць жа ісконна рускае butter-brot.
Ніякім разам не абараняю лайно ў значэнні гаўно, але заўжды можна спакойна растлумачыць: такое значэнне фіксуецца толькі ў слоўніку Байкова-Некрашэвіча, вядомага наборам неадназначнай лексікі, а ў народных дыялектах мае значэнне, сходнае з англ. linen. Дарэчы, у каго этымалагічны слоўнік пад рукамі, лайно не адтуль жа пайшло, адкуль і linen?
No.505
Слова лайно в рускай няма
No.515
>>505Хіба тут нехта сцвярджаў, што яно прысутнічае ў рускай?
No.518
>>501Напэўна маецца на ўвазе што гэта плюс, што не як у маскалей?
Я для сябе вырашыў, што правільна казаць гаўно або дзярмо.
>Ну няма ў нас такіх канчаткаў, ну лявончык. Oh shit, i am sorry.
Або, от гаўно, выбачаюся.
No.521
>>518Я ўважаю "абынепарускасць" за мінус, бо яна часцяком б'е па нармальнай беларускай мове, ператвараючы яе на нейкае паўпольскае мэкалёканне.
No.522
>>505Гэта ў адказ на
>>496Хутчэй за ўсё, гэта слова (лайно як гаўно) палешуцкае
No.525
>>522Ніводнага разу не чуў
міма перавыхаваны паляшук No.531
Карацей, палажняк па фекаліях такі:
ДЗЯРМО – блатныя, рабаўнікі ў законе, чорная фарба.
ГАЎНО – мужыкі і мкніўцы.
ЛАЙНО – чэрці, пеўні, шасцёркі і іншыя чушкі, якія адзежу за дзярмо лічаць.
Усім роўным фарту і фарбы, а чырвоным струк у сраку і лязо ў рэбры.
No.538
Ёсць варыянты націску: лайно і лайна. Можна для адзежы ўжываць "лайна".
No.544
>>538Прачытай
>>531 - гэта афіцыйная пазіцыя Белчана.
No.545
>>538У якіх слоўніках ты такія варыянты знайшоў?
No.584
А ці ведаеце вы, што слова “чарнамазы” – не лаянка, яно проста гутарковае.
https://www.skarnik.by/tsbm/92572Наступны раз, як пабачу Такінданга, спытаю ў яго: „Як маешся, чарнамазы?”
No.760
Tavaryšy hramarnacystyja, jak pišam Lavon anon: ź vialikaj abo maleńkaj litary?
No.764
“Лявон” пішам з вялікай, бо гэта імя асабістае (хаця тут і не зусім, але тым не менш), “анон” – з маленькай, бо гэта слэнгавы скарот ад “ананімны карыстальнік”, а гэта не асабістае імя.
No.789
>>786Гэта зручнае і простае правіла.
Адзін чалавек = Вы. Два і больш чалавекі = вы.
Наадварот, уводзячы дазвол звяртацца да адной асобы на “вы” з малой літары уводзяць павышаную складанасць.
No.913
Выклікаю дэсантны атрад грамарнацыстаў у палітач
>>>/pol/258