>>54>Я збянтэжыўся, прамовы не гаварыў, пагадзіўся прачытаць колькі сваіх вершаў. Пляскалі мне ахвотна, і мая ўквеленасць, спрычыненая немцам, уляглася.>З задніх дзвярэй у залу ўвайшлі два жаўнеры, гучна прывіталіся сваім «Жыве Беларусь!». Мы адказалі дружным «Жыве!».>Гэта было для мяне надзвычайнай падзеяй. Іхнае вітанне скаланула мяне да глыбіні — упершыню я пабачыў, пачуў беларускіх жаўнераў.>>2>>54Глядзіце, Лявоны, што адказваюць на «Жыве Беларусь!». Масей Сяднёў піша «мы адказалі». Значыць, там было шмат людзей, і ўсе яны ведалі, што належыць адазваць на «Жыве Беларусь!».
Гэта традыцыйны адказ, і яго трэба ўжываць. А «Жыве вечна!» гэта новы варыянт, прыдуманы ад няведання правільнага, бо традыцыя была страчана.
Ужывайце правільны, традыцыйны варыянт.