No.484[Адказаць]
Заходзь у гэты трэд, пішы што-небудзь, а спецыяльна падрыхтаваны атрад граматычных нацыстаў ветліва распавядзе табе пра ўсе моўныя хібы твайго допісу. Будзем пашыраць рады тых, хто валодае беларускай мовай добра!
Загадзя – некаторыя распаўсюджаныя памылкі:
1. Прыстаўка «ат-» і злучнік «с» не існуюць.
2. Ігнараванне палаталізацыі ў фіналях у давальным і месным склоне. У беларускай мове формы з фіналямі -ке, -ге, -хе, як, напрыклад, «матэматыке», «аблоге», «страхе» – недапушчальныя. «К» у такіх выпадках пераходзіць у «ц» – «матэматыцы», калі назоўнік жаночага роду; калі мужчынскага, то пішацца «-ку»: «Менску». «Г» пераходзіць у «з»: «аблозе» або, зноў жа, «-гу»: «астрогу». «Х» пераходзіць у «с»/«ху»: «страсе», «пораху».
3. Зноў жа пра давальны склон: скланенне назоўнікаў у мужчынскім родзе і мужчынскіх імёнаў/прозвішчаў з фіналлю на «-а». Тата – таце тату, Алесь Варона – Алесю Вароне Варону. Янка Купала – Янке Янцы Янку Купалу.
Можаце таксама тут пытацца пра любыя моўныя тэмы, калі ў чымсьці не перакананыя і хочаце ўдакладніць – дапаможам.
24 допісы і 3 допісы з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду. No.760
Tavaryšy hramarnacystyja, jak pišam Lavon anon: ź vialikaj abo maleńkaj litary?
No.764
“Лявон” пішам з вялікай, бо гэта імя асабістае (хаця тут і не зусім, але тым не менш), “анон” – з маленькай, бо гэта слэнгавы скарот ад “ананімны карыстальнік”, а гэта не асабістае імя.
No.789
>>786Гэта зручнае і простае правіла.
Адзін чалавек = Вы. Два і больш чалавекі = вы.
Наадварот, уводзячы дазвол звяртацца да адной асобы на “вы” з малой літары уводзяць павышаную складанасць.
No.913
Выклікаю дэсантны атрад грамарнацыстаў у палітач
>>>/pol/258